Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апазне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апазняцца — апазніцца.

апазні́цца, апазнюся, апознішся, апозніцца; зак.

Тое, што і спазніцца.

апазня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да апазніцца.

апаі́ць, апаю, апоіш, апоіць; зак., каго.

1. Напаіць больш чым трэба, празмерна. Апаіць каня. □ — Го, браток, — смяяліся мужчыны. — Апоіць цябе цётка малаком. Хадановіч.

2. Уст. Напаіць з мэтаю атруціць, адурманіць. — Можа, чары хто кінуў на іх, апаілі мо зеллем благім? Гэты лёх вартавалі ўтраіх і заснулі адзін за другім. Машара.

апа́к, ‑у, м.

Сорт белай гліны, якая ідзе на выраб пасуды.

апака́ліпсіс, ‑а, м.

Адна з хрысціянскіх царкоўных кніг, якая змяшчае містычныя прароцтвы пра канец свету.

[Ад грэч. apokálypsis — адкрыццё.]

апакаліпсі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да апакаліпсіса.

апакаліпты́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і апакаліпсічны.

апако́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з апаку.

апакрыфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апокрыфаў. Апакрыфічная літаратура.