Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апавяшча́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да апавяшчальнік (у 1 знач.).

апавяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для апавяшчэння. Апавяшчальныя сродкі.

апавяшча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да апавяшчаць.

апавяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апавясціць.

апавяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апавяшчаць — апавясціць.

апага́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апаганіць.

апага́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Стаць брудным, паганым.

2. перан. Стаць апаганеным. Душа апаганілася.

апага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

1. што. Забрудзіць, сапсаваць чым‑н. брудным; запаганіць. Апаганіць хату. // Наздзекавацца, абняславіць што‑н., якое‑н. месца, забрудзіўшы яго. Апаганіць магілу.

2. каго-што. Наздзекавацца з каго‑, чаго‑н., зрабіўшы ганебны ўчынак. Апаганіць дзяўчыну. Апаганіць імя.

3. што. Якім‑н. учынкам, словам зрабіць непрыемнасць. Апаганіць настрой.

апага́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаганьваць — апаганіць.

апага́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да апаганьваць.