Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

развальцо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развальцоўваць — развальцаваць.

развальцо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да развальцоўваць.

развальцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развальцаваць.

развальцо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развальцоўваць — развальцаваць.

развалю́ха, ‑і, ДМ ‑люсе, ж.

Разм. Пра старую, напаўразбураную будыніну, хаціну. На ўскрайку лесу стаялі халупа-развалюха і маленькі хляўчук з плоскім дахам. Асіпенка. На прасторнай паляне, якая калісьці, відаць, была полем і дзе яшчэ захаваліся рэшткі чалавечага жылля — хлявок-развалюха ды студня, — іх сустрэла ўся група на чале з лейтэнантам Галькевічам. Шашкоў.

разва́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разварыць.

2. у знач. прым. Які добра ўварыўся, разварыўся. Ад кашы-канцэнтрату пахла лаўровым лістам і тлушчам, разваранай грэчкай і прыемным яловым дымам. Асіпенка. Ясачка любіла піць развараную макуху. Сабаленка.

разва́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разварыцца.

2. Зал. да разварваць.

разва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разварыць.

разварны́, ‑ая, ‑ое.

Рассыпчаты ў вараным выглядзе. Разварная бульба.

разваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. развярнуць (у 4 знач.) і развярнуцца (у 2 знач.).

2. Паварот з мэтай змяніць напрамак руху. Падляцеўшы да рачулкі, .. [самалёт] крыху знізіўся і зрабіў разварот. Даніленка. Нечакана перад самым ровам танк зрабіў разварот на дзевяноста градусаў. М. Ткачоў. // Выгіб, паварот, які ўтвараецца чым‑н. (дарогай, вуліцай і пад.). Трамвайныя лініі рабілі разварот і перасякалі асфальт вуліцы ў двух месцах. Пташнікаў.

3. Дзве сумежныя старонкі разгорнутай кнігі, часопіса, сшытка і пад. Разварот газеты. □ Гэта была карта — карта на ўвесь разварот часопіса. Ракітны.

4. Разм. Шырыня, размах у развіцці, у праяўленні чаго‑н. Разварот падзей. // Магчымасць разгарнуцца, праявіць сябе, паказаць сябе. [Баравы:] — Вось і мая такая думка: трэба не даваць .. [варажбітцы] тут ніякага развароту. Краўчанка.