Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; незак.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца. Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх. Чарот. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце, але і ад хаты адрывацца не выпадае, тым болей, што бабка Наста працівіцца гэтаму. Колас.

праціна́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да працінаць.

праціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да працяць.

праціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці.

праціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да працерціся.

2. Зал. да праціраць.

праціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да працерці (у 1–3 знач.).

праці́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да праціркі; прызначаны для праціркі. Працірачная машына.

праці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці (у 2, 3 знач.).

2. Анучка, ёрш для працірання чаго‑н. А Цімошка драіў канал ствала, аж пот на лбе выступіў. Пасля Цімошкі Сцёпка яшчэ разы два таргануў праціркай. Хомчанка.

праці́ршчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца праціркай чаго‑н.

праці́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да праціршчык.