Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прасту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прастудзіць.

прастудзі́цца, ‑студжуся, ‑студзішся, ‑студзіцца; зак.

Захварэць ад прастуды. Дзед колькі дзён таму, ловячы рыбу, вымак і прастудзіўся. Мележ. Пятро прастудзіўся і захварэў на двухбаковае запаленне лёгкіх. Шамякін.

прастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак., каго-што.

Прастудай выклікаць хваробу. Прастудзіць дзяцей. Прастудзіць вуха.

прасту́длівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схільны да прастуды. Прастудлівае дзіця.

прасту́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прастуды; выкліканы прастудай. Прастудныя захворванні.

прасту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і без дап. Утварыць стук; паведаміць што‑н. умоўным стукам. // без дап. Прайсці, прабегчы са стукам. Па калідоры прастукаў абцасамі суседскі хлопчык. Корбан.

2. каго-што. Даследаваць стан унутраных органаў пры дапамозе лёгкага пастуквання (пальцамі ці малаточкам) па паверхні цела; выстукаць. Прастукаць хвораму грудзі.

3. што і без дап. Стукаць некаторы час.

прасту́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прастукваць — прастукаць.

прасту́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прастукваць.

прасту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прастукаць (у 1, 2 знач.).

прасту́пак, ‑пка, м.

Тое, што і правіннасць.