Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. прастрыг, ‑стрыгла; заг. прастрыжы; зак., што.

1. Стрыжкай утварыць свабоднае месца паміж чым‑н.

2. і без дап. Стрыгчы некаторы час.

прастры́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прастрыгчы.

прастрэ́л, ‑у, м.

Востры боль у паяснічнай вобласці, звязаны з захворваннем мышц і нерваў; люмбага.

прастрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прастрэліць.

2. у знач. прым. Паранены куляй навылёт. Глуха ные прастрэленая рука. Навуменка. Вайна прыйшла ў нашу хату ў выглядзе аброслага, худога чырвонаармейца з прастрэленымі грудзямі. Жычка.

прастрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Страляючы, прабіць наскрозь. — Другому [дыверсанту] пагранічнік прастрэліў руку, каб выбіць зброю, бо ён забіў бы Моначы. Прокша.

прастрэ́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прастрэльваць.

прастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да прастрэліць.

2. Незак. да прастраляць (у 1 знач.).

3. Страляючы, паражаць агнём (які‑н. участак, прастору). Немцы прастрэльвалі кожны глухі закутак. Лынькоў. Гітлераўцы амаль бесперапынна асвятлялі .. [ поле] ракетамі, прастрэльвалі з кулямётаў трасіруючымі кулямі. «Звязда».

прасту́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Ахаладжэнне арганізма чалавека, якое выклікае хваробу. Ферапонт пабойваўся прастуды, дык і ўлетку часта выходзіў на варту ў кажусе. Кулакоўскі. // Разм. Хвароба, выкліканая ахаладжэннем арганізма чалавека. У Віяна была звычайная прастуда, якая потым да раніцы прайшла. Карпюк. Увогуле турбавацца няма прычыны — чалавек на нагах, ці варта звяртаць увагу на яго кашаль — ад прастуды на вайне не капаюць. Быкаў.

прасту́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прастудзіць.

2. у знач. прым. Хворы ад прастуды. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. Шамякін.

3. у знач. прым. Такі, які бывае пры прастудзе. — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан. Быкаў.

прасту́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прастудзіцца.

2. Зал. да прастуджваць.