Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прадвясці́ць, ‑вяшчу, ‑весціш, ‑весціць; зак., што.

Уст. Сказаць наперад аб тым, што будзе, што павінна здарыцца.

прадвяшча́нне, ‑я, н.

Уст.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадвяшчаць — прадвясціць.

2. Тое, што прадвешчана.

прадвяшча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прадвяшчаць.

прадвяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадвясціць.

прадго́р’е, ‑я, н.

Тое, што і перадгор’е.

праджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хутка прайсці; прамчацца.

пра́дзед, ‑а, М ‑дзедзе, м.

1. Бацька дзеда або бабулі. Бацька, дзед і прадзед ўмелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі.

2. звычайна мн. (пра́дзеды, ‑аў). Продкі. Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Купала. На вялікдзень звычайна ў госці не запрашалі, хто хацеў, прыходзіў сам. Такі быў звычай, заведзены дзядамі і прадзедамі. Колас.

пра́дзедаўскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прадзеда; які належыць, уласцівы прадзеду (у 1 знач.).

2. Які належыць, уласцівы прадзедам, продкам; старадаўні. Выхоўвалася Паўлінка ў сям’і, дзе непарушнымі былі прадзедаўскія маральныя ўстоі. Ярош.

прадзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасці.

пра́дзены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасці.

2. у знач. прым. Зроблены, выкананы пры дапамозе прадзення.