Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прадве́снік, ‑а, м.

Чалавек, прадмет або з’ява, якія з’яўляюцца першым вестуном, першай прыкметай чаго‑н. Недзе з лесу прыплыў першы подых свежасці, прадвесніка світання. Пестрак. Па дварэ.. дыхнуў у твар і апёк шчокі вострым марозікам сіберны вецярок, першы прадвеснік блізкай зімы. Машара.

прадве́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да прадвеснік.

прадве́сце, ‑я, н.

З’ява, прыкмета, якая прадвяшчае наступленне чаго‑н. Над горадам навісла навальнічная хмара. Ад яе павявала ўжо свежасцю і прадвесцем нечага трывожнага. Карпаў.

прадве́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадвясціць.

прадвы́значанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прадвызначанага.

прадвызнача́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прадвызначыцца.

2. Зал. да прадвызначаць.

прадвызнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадвызначыць.

прадвы́значыцца, ‑чыцца; зак.

Вызначыцца наперад, устанавіцца, атрымаць адпаведны напрамак.

прадвы́значыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Наперад вызначыць, абумовіць што‑н. Купала значна пашырыў жанравыя рамкі нашай літаратуры, шмат у чым прадвызначыў шляхі далейшага яе развіцця. Гіст. бел. сав. літ.

прадвызначэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадвызначаць — прадвызначыць.

2. Тое, што прадвызначана, прызначана каму‑н.