Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праглына́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да праглынаць.

праглына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праглынуць.

праглыну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праглынуць.

праглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод. Вера набірае ў рот вады і доўга сагравае яе, перш чым праглынуць. Асіпенка. З мядком і цвік праглынеш. Прыказка.

2. перан.; што. Разм. Выслухаць што‑н. непрыемнае, абразлівае без пратэсту. — Дзякуй трэба сказаць за падарунак, а не бурчаць, як старому дзеду, — паўшчувала бабуля ўнука. Слава моўчкі праглынуў гэты дакор. Шыловіч. Мікола Валюжынец моўчкі праглынуў абразу. Б. Стральцоў. // Не выказаць якога‑н. пачуцця, перажывання і пад. Налагея праглынула падрыхтаваныя для Таццяны калючыя словы і, нічога не сказаўшы, выйшла з хаты. Шамякін.

3. перан.; што. Разм. Сказаць што‑н. невыразна, не поўнасцю, не пагаварыць да канца.

4. перан.; каго-што. Зрабіць нябачным, схаваць. Праз хвіліну цемра і завіруха праглынула. [Максімаву] постаць. Шамякін. Багна, праглыні таго, хто будзе зноў кіравацца сюды ваяваць! Сачанка.

5. перан.; што. Разм. Вельмі хутка прачытаць. На самоце, застаўшыся адзін праводзіць вакацыі ў інтэрнаце, [Я. Колас] меўся праглынуць.. найменей паўсотні кніг. Лужанін.

•••

Жыўцом праглынуць — тое, што і жыўцом з’есці (гл. з’есці).

Праглынуць пілюлю — моўчкі перанесці абразу, крыўду.

Праглынуць язык — замаўчаць, перастаць гаварыць.

Як (быццам) аршын праглынуў — пра чалавека, які трымаецца ненатуральна прама.

праглы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праглынуць.

прагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праглядаць — прагледзець (у 1 знач.).

2. Памылка ў чым‑н.; недагляд.

прагляда́льны, ‑ая, ‑ае.

Які праглядаюць перад выпускам. Праглядальны спектакль. // Які служыць для прагляду. Праглядальная зала.

прагляда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. праглядаць — прагледзець (у 1 знач.).

прагляда́цца, ‑аецца; незак.

1. Быць бачным, распазнавацца. Кроны магутных дрэў уверсе паспляталіся так, што толькі месцамі праглядалася неба. Гурскі. // Прапускаць праз сябе святло, прасвечвацца наскрозь. Лес папрастарнеў і праглядаўся з канца ў канец. Сачанка.

2. Зал. да праглядаць.

прагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да прагледзець (у 1 знач.).

2. Незак. да праглынуць.