Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

піску́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.

Разм. Жан. да піскун.

пі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пішчаць. Хоць бы птушка дзе піснула, — Ані знаку, ні следу. Лужанін.

2. Разм. Тое, што і пікнуць (у 2 знач.). [Яўхім:] — Я б іх так ліхадзеяў гэтых у кулак узяў, што і не піснулі б... Чарнышэвіч.

пістале́т, ‑а, М ‑леце, м.

Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць. З сабою .. [мужчына] носіць, апрача вінтоўкі, па пісталету ў кожнай кішэні, гранаты. Паслядовіч.

[Фр. pistolet.]

пістале́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пісталета; прызначаны для стральбы з пісталета. Пісталетны стрэл. Пісталетныя патроны.

пістано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Разм. Пістоннае ружжо. [Якаў] зняў з плячэй пістаноўку ды ў сенцах на цвіку павесіў. Лобан.

пісто́ль ​1, ‑я, м.

Залатая старадаўняя манета ў Іспаніі.

[Фр. pistole.]

пісто́ль ​2, ‑я, м. і пісто́ля, ‑і, ж.

Уст. Пісталет.

[Фр. pistole.]

пісто́ль ​2, ‑я, м. і пісто́ля, ‑і, ж.

Уст. Пісталет.

[Фр. pistole.]

пісто́н, ‑а, м.

1. Невялікі металічны каўпачок у ружэйных патронах або снарадах з выбуховым рэчывам, якое ўзрываецца ад удару. Развязаўшы дрот і дастаўшы капшук з порахам і пістонамі, дзед з Міколкам рушылі ў паход. Лынькоў. // Склееныя па краях два невялікія кружочкі паперы з порахам унутры для цацачных ружжаў і пісталетаў. Агульнымі сродкамі мы здабывалі порах, папяровыя пістоны. Бядуля.

2. Круглая металічная аправа, механічна прымацаваная да дзірачак у скуры, картоне і пад., якія зроблены для зацягвання шнуркоў. На левай назе парваны шнурок: ён звязаны, і яго вузел тырчыць паміж пістонаў вялікаю бародаўкаю. Баранавых.

3. Спец. Клапан у музычным медным духавым інструменце.

[Фр. piston.]

пісто́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пістона. // Які страляе пры дапамозе пістона. Пістоннае ружжо.

пісуа́р, ‑а, м.

Спецыяльная ракавіна са сцёкам для мачы ў мужчынскай прыбіральні.

[Фр. pissoir.]