Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

піро́метр, ‑а, м.

Спец. Прылада для вымярэння высокіх тэмператур.

[Грэч. pýr — агонь і metreō — мераю.]

піро́п, ‑у, м.

Каштоўны камень чырвонага колеру, разнавіднасць граната.

[Ад грэч. pȳrōpós — вогнепадобны.]

пірс, ‑а, м.

Спец. Партовае збудаванне для прычалу суднаў з двух бакоў. Тамара сачыла з акна кватэры, калі прыходзіць карабель, і прыбягала на пірс. Мыслівец.

[Англ. pier, мн. piers — слуп, прыстань.]

піруэ́т, ‑а, М ‑руэце, м.

Поўны паварот усяго цела на наску адной нагі ў танцы.

[Фр. pirouette.]

піры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал жоўтага колеру ў выглядзе зярністых мас з металічным бляскам; серны або жалезны калчадан.

[Ад грэч. pýr — агонь.]

піры́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пірыту.

піры́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пірытавы.

піры́хій, ‑я, м.

Ненаціскная двухскладовая стапа ямба або харэя ў вершаскладанні.

[Грэч. pyrrhíchios.]

піса́га, ‑і, ДМ ‑сазе, ж. і піса́г, ‑а, м.

Рубец, шрам. Здаецца, нанова пачыналі балець раны і пісагі ад шампалоў і бізуноў. Крапіва. / у перан. ужыв. Паабапал дарогі стаяць высокія хвоі з пісагамі падсочкі. С. Александровіч. На худой рабрыністай спіне выразна выступалі цёмныя старыя рубцы пісагоў. Якімовіч.

піса́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑сацы, Т ‑ай, ж.

Разм.

1. Пагард. Пра пісьменніка (звычайна дрэннага, але пладавітага). А ўвогуле, каб яго воля, .. [Гукан] не дазволіў бы кожнаму пісаку корпацца ў мінулым .. Пішы пра тое, што бачыш вакол сябе. Шамякін. [Генерал] глянуў на мяне неяк здзіўлена — як гэта пісака можа даваць такія практычныя парады? Пестрак.

2. Жарт. Той, хто піша, умее пісаць (у 1 знач.). Часам за стол садзіўся бацька.. і казаў: — Ну, дарэктар, прымай яшчэ аднаго пісаку... С. Александровіч.