Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іголкатрыма́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне, у якім замацоўваецца іголка (у 1, 2 знач.). Патэфонны іголкатрымальнік. Хірургічны іголкатрымальнік.

іголкатэрапі́я, ‑і, ж.

Метад лячэння, пры якім уводзяць у тканкі арганізма металічныя іголкі рознай даўжыні ў строга вызначаныя месцы на паверхні цела.

іголкафі́льтр, ‑а, м.

Трубчасты фільтр, якім карыстаюцца пры будаўнічых работах для асушэння грунту.

іго́льнік, ‑а, м.

Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных іголак; ігольніца.

іго́льніца, ‑ы; Р мн. ‑ніц; ж.

Тое, што і ігольнік.

іго́льчасты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты вялікай колькасцю іголак (у 3 знач.). Ігольчасты кактус.

іго́льчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Падобны з выгляду да іголкі. Ігольчатыя лісточкі. Ігольчаты крышталь.

2. Забяспечаны іголкай, іголкамі. Ігольчатае ружжо. Ігольчаты цыліндр.

іго́льшчык, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе іголкі.

іго́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да ігольшчык.

ігра́,

1. Выкананне музычнага твора на якім‑н. інструменце. Час ад часу .. [Майбарада] спыняў ігру і, не адрываючы гармоніка ад губ, падоўгу глядзеў у неба, дзе плылі белыя хмаркі. Шамякін.

2. Выкананне сцэнічнай ролі. Поспех, якім карыстаецца «Паўлінка» ў пастаноўцы купалаўцаў, абумоўлен майстэрскай ігрой артыстаў. Ярош. Так забаўляла ўсіх .. ігра [дзядка], што цяпер мала хто ўжо сачыў і за ходам дзеі, і за перажываннямі герояў. Краўчанка.

3. Тое, што і гульня (у 2 знач.). Спартыўныя ігры. Ігра ў шахматы. Ігра ў карты.

4. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад. Ігра фарбаў. Ігра колераў. □ [Калгаснікі] стаялі і сачылі га дзіўнай ігрой хмар. Шамякін. Коцяцца воды ўдаль, Хваляў чаруе ігра. Лявонны. // Выразная зменлівасць (твару, вачэй і пад.). Ігра мускулаў твару.

5. Наўмысныя дзеянні, якія маюць пэўную мэту; тайныя задумы, інтрыгі. Біржавая ігра. □ Пачулія, зацікаўлены, моўчкі глядзеў на Сімонавы манеўры. Ён хацеў разгадаць ягоную ігру. Самуйлёнак.