траі́стасць, ‑і, ж.
Наяўнасць траякіх сувязей, адносін або трайнога саставу.
траі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Траякі. Траісты ўплыў.
2. Заключаны, падпісаны трыма дзяржавамі. Траістае пагадненне.
траі́цца, троіцца; незак.
1. Раздзяляцца на тры часткі. Канец каната троіцца.
2. Утройвацца, павялічвацца ў тры разы (пра бачныя прадметы). На шырокім тапчане... заблішчэла сякера. Яна дваілася і траілася ў .. вачах [Тамаша]. Бядуля.
3. Зал. да траіць.
•••
Траіцца ў вачах (звычайна безас.) — тое, што і траіцца (у 2 знач.).
траі́ць, траю, троіш, троіць; незак., што.
1. Разм. Дзяліць на тры часткі. Траіць бервяно.
2. Злучаць у адно з трох. Траіць ніткі. Траіць рады.
3. Спец. Тройчы пераворваць зямлю. Неяк пад восень, калі Аркадзь траіў папар у сваім калгасе, да яго на матацыкле пад’ехаў гэтакі ж малады, як і ён сам, хлопец. Сабаленка. Хто поле троіць, той хлеб кроіць. Прыказка.
4. Страляць, удараць і пад. па трох адначасова. Траіць з ружжа. Траіць на більярдзе.
трайні́к, ‑а, м.
Спец.
1. Прадмет, які мае тры аднародныя часткі або які складаецца з трох частак. Патрубак-трайнік. Водаправодны трайнік.
2. Мера або прадмет, якія складаюцца з трох аднолькавых адзінак. Дошка-трайнік.
трайніко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трайніка.
трайны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў. Трайныя краты. Трайны падбародак. // Які тры разы паўтараецца або адбываецца ў тры прыёмы. Трайны скачок. Трайны ўдар. // Які праяўляецца ў трох відах, які датычыцца трох бакоў чаго‑н.; траякі. Трапная сувязь.
2. Павялічаны ў тры разы. Прадавалі білеты за трайную цану.
•••
Трайное правіла — тое, што і складанае трайное правіла (гл. правіла).
трайня́, ‑і, ж.
Падоўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй. Тут быў Базыль, Антось Тацянін, Карусь Дзівак (ён між парканін Схаваў трайню, рагач, дзве восі, Тайком узяўшы ад Антося). Колас.
трайня́ты, ‑нят; адз. няма.
Дзеці, якія нарадзіліся ўтраіх адначасова ад адной маці.
трайча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з трох аднародных частак, прадметаў. Трайчасты ліст канюшыны.
2. У выразе: трайчасты нерв (спец.) — пятая пара чэрапна-мазгавых нерваў.