бры́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Нечакана, раптоўна ўпасці. Брыкнуцца на роўным месцы.
бры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Аднакр. да бры́каць.
2. Тое, што і брыкнуцца.
брыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да брыка́ць.
брыку́н, ‑а, м.
Разм. Пра таго, хто любіць брыкацца.
брыку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.
Разм. Жан. да брыкун.
брыль, ‑я, м.
1. Тое, што і капялюш. Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы з гарадскімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. Колас.
2. Казырок шапкі. Паўлік адчуваў на сабе торбачку, доўгі брыль у шапцы хоць і закрываў твар ад высокага сонца, але затое на лбе ўсё больш з’яўлялася капелек поту. Сташэўскі. Слаўная гэта была шапка — з блішчастым лакіраваным брылём, са спружынаю ўсярэдзіне. Якімовіч. // перан. Стрэшка над уваходам. На другі дзень у двор бальніцы, Дзе ганак звешвае свой брыль, Пад’ехаў, стаў аўтамабіль. Колас.
брылья́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Агранёны і адшліфаваны асобым спосабам алмаз (ужываецца як упрыгожвае). [Антон Максімавіч:] — Памятай, алмаз трэба доўга шліфаваць, каб ён стаў брыльянтам. Рамановіч.
[Фр. brillant.]
брылья́нтавы, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы брыльянту. Брыльянтавы бляск. // Упрыгожаны брыльянтам (брыльянтамі). Брыльянтавыя завушніцы. Брыльянтавы пярсцёнак.
брыльянці́н, ‑у, м.
Касметычны сродак для валасоў, які надае ім бляск. Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, пастрыжаны, як мелі звычай стрыгчыся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з чорнымі і бліскучымі ад брыльянціну валасамі, з жоўтымі рамянямі, ваяўніча скрыжаванымі на грудзях. Карпюк.
[фр. brillantine.]
брыльянці́сты, ‑ая, ‑ае.
Падобны колерам на брыльянт. Серабрыцца снег, мігацяць незлічоныя мільёны брыльянцістых іголак. Лынькоў. Здавалася, вось-вось.. [вербы] заварушацца, і тады дождж брыльянцістых рос сыплецца на водную гладзь. Пестрак.
брыля́сты, ‑ая, ‑ае.
З вялікім брылём (у 1 знач.). Зноў папаліся лісічкі — раз, другі, а потым у бярэзніку на ўзбалотку знайшоў я абабак і брылястыя чырвоныя сыраежкі. М. Стральцоў.