Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

браканье́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Займацца браканьерствам. У калгас на работу [Сенька] не пайшоў і наогул адмовіўся ад усякай работы, а выбраў сабе іншы занятак — пачаў на вачах браканьерыць на рэчцы і азёрах. Краўчанка.

бракаро́б, ‑а, м.

Той, хто дапускае брак у рабоце; нядобрасумленны работнік. — Мы, таварышы, гаварыла майстар цэха, — спаборнічаем за тое, каб наш, цэх стаў калектывам камуністычнай працы. Дык хіба мы можам цярпець бракаробаў у нашай сям’і? Сабаленка.

бракаро́бства, ‑а, н.

Недабраякасная работа, якая прыносіць брак (у 1 знач.). Пасля майстра цэха выступалі слесары, токары, але ніхто адкрыта не асудзіў выпадку бракаробства. Сабаленка.

бракаўшчы́к, ‑а, м.

Той, хто займаецца бракоўкай.

бракаўшчы́ца, ‑ы, ж.

Жан. да бракаўшчык.

бракера́ж, ‑у, м.

Вызначэнне сорту тавару, вырабу па вядомых яго якасцях, а таксама адбор недабраякасных тавараў, вырабаў.

бракёр, ‑а, м.

Тое, што і бракаўшчык.

бракёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бракёра.

бра́кнуць, ‑не; незак.

Павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці, набухаць.

брако́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бракоўкі.