Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

безадкла́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, выкананне, ажыццяўленне якога не церпіць адкладу. Безадкладная задача.

безадмо́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безадмоўнага. Безадмоўнасць работы агрэгата.

безадмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае перашкод у рабоце; спраўны. Безадмоўная работа механізма.

2. Тое, што і безадказны (у 3 знач.).

безадно́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безадноснага.

безадно́сны, ‑ая, ‑ае.

Які ацэньваецца, разглядаецца незалежна ад якіх‑н. умоў; абсалютны.

безадры́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца без адрыву ад асноўнай дзейнасці, без спынення. Безадрыўнае навучанне.

безадхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не дае адходаў у вытворчым працэсе. Вялікую эканамічную і экалагічную выгаду нясе народнай гаспадарцы ўкараненне безадходных тэхналогій. «Звязда».

безазёрны, ‑ая, ‑ае.

Пра край, мясцовасць, дзе няма азёраў.

безалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не змяшчае ў сабе алкаголю. Безалкагольны капітан.

безапеляцы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безапеляцыйнага.