алю́вій, ‑ю,
Адклады, якія ўтварыліся з рачных наносаў.
[Лац. alluvio.]
алю́вій, ‑ю,
Адклады, якія ўтварыліся з рачных наносаў.
[Лац. alluvio.]
алювія́льны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтварыўся з наносаў рэк у рачных далінах.
алюмі́ніевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да алюмінію.
алюмі́ній, ‑ю,
Хімічны элемент, лёгкі метал серабрыста-белага колеру.
[Ад лац. alumen, aluminis — галун.]
алю́р, ‑у,
Спосаб хады альбо бегу каня (рысь, галоп і інш.).
[Фр. allure.]
аляні́ца, ‑ы,
Самка аленя.
аляпава́тасць, ‑і,
Уласцівасць аляпаватага.
аляпава́ты, ‑ая, ‑ае.
Зроблены без густу, груба.
аля́пка, ‑і,
Невялікая птушка атрада вераб’іных з кароткімі крыламі і доўгімі нагамі, якая жыве па берагах рэк; вадзяны верабей.
амазо́нка, ‑і,
1. Жанчына-коннік.
2. Доўгая жаночая сукенка для язды на конях.
3.