но́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нокаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
но́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго і без дап.
Разм. Паганяючы крыкам «но», прымушаць ісці хутчэй. [Немцы] ехалі, крадучыся, нават не некалі на коней, не гаварылі паміж сабой. Грахоўскі. Хлапчук закруціў над канём канцамі лейцаў, пачаў нокаць і цмокаць. Чорны.
но́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не.
Аднакр. да нокаць.
ном, ‑а, м.
1. Грэчаская назва акругі ў Старажытным Егіпце.
2. У старажытных грэкаў і ўсходніх народнасцей — песня, гімн.
[Грэч. monos — закон, звычай, песня.]
но́на, ‑ы, ж.
1. У музыцы — дзевятая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае дзевяць ступеней.
2. У вершаскладанні — вершаваная страфа з дзевяці радкоў.
[Ад лац. nonas — дзевятая.]
нонпарэ́ль, ‑і, ж.
Спец. Дробны друкарскі шрыфт, памер якога роўны 6 пунктам (2,25 мм). Набраць тэкст нонпарэллю.
[Фр. nonparreille — непараўнальны.]
но́нсенс, нескл.
Бяссэнсіца, недарэчнасць.
[Англ. nonsense, ад лац. non — не і sensus — сэнс.]
но́раў, ‑раву, м.
1. Характар, сукупнасць псіхічных якасцей. Круты нораў. Вясёлы нораў. □ Нораву.. [Кірыла] быў неспакойнага. Лупсякоў. [Маўра] не стала пярэчыць [мужу]. Не магла. Гэта было не ў яе нораве. М. Ткачоў. / у перан. ужыв. На што вада, але і тая Не ўсюды роўны нораў мае. Спакойна ў ямах і заторах, Але капае дол у горах. Колас. Калгасныя коні .. былі розныя — і па выгляду, і па звычках, і па нораву. Ракітны.
2. звычайна мн. (но́равы, ‑аў). Звычай, уклад жыцця, звычка. Учора ў клубе Барыс праслухаў лекцыю аб норавах капіталістычнага грамадства. Жычка.
•••
З норавам — упарты, наравісты.
норд, ‑у, М нордзе, м.
Спец.
1. Поўнач, паўночны напрамак.
2. Паўночны вецер. Калісьці я служыў на Каспіі. Мора гэтае вельмі зменлівае. То дзьме «марана» — вецер з поўдня, гонячы невысокія пеністыя хвалі, то раптам пачынае лютаваць шалёны «норд» і так расхвалюе мора, што яно ўскаламуціцца аж да дна. Хомчанка.
[Гал. noord.]
но́рдавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да норду; паўночны. Нордавы вецер.