нонпарэ́ль, ‑і, ж.

Спец. Дробны друкарскі шрыфт, памер якога роўны 6 пунктам (2,25 мм). Набраць тэкст нонпарэллю.

[Фр. nonparreille — непараўнальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)