малі́йцы, ‑аў; адз. маліец, ‑лійца, м.; малійка, ‑і, ДМ ‑лійцы; мн. малійкі, ‑ліек; ж.
Народ Рэспублікі Малі.
малі́на, ‑ы, ж.
1. Адна ягада малін.
2. у знач. вык. Разм. Аб чым‑н. вельмі прыемным. Змалку [Надзея] больш плакала, чым смяялася. Хай тады вайна была, бацька не вярнуўся з фронту. І пасля вайны не маліна. Гроднеў.
малі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да малін. Малінавы куст. // Прыгатаваны з малін. Малінавае варэнне.
2. Падобны на колер спелых малін, цёмна-чырвоны. Золата паступова блякла, тонкімі пералівамі пераходзіла ў малінавы колер. Новікаў. Ты прыйшла з касою чорнай Пад малінавым берэтам. Панчанка.
•••
Малінавы звон гл. звон.
малі́наўка 1, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.
Невялікая светла-шэрая пеўчая птушка сямейства драздовых; заранка 2. А тут, каля акна, Малінаўка пяе. Багдановіч.
малі́наўка 2, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.
1. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя ружаватыя кісла-салодкія яблыкі.
2. Плод гэтай яблыні.
малі́наўка 3, ‑і, ДМ ‑наўцы, ж.
Наліўка, прыгатаваная з ягад маліны.
малі́ннік, ‑у, м., зб.
Зараснік малін. Ад дарогі і аж да самага .. лесу цягнуліся радкі бульбы, за ёю, як лясны падгон, стаяў маліннік. Дуброўскі. Гулі над маліннікам працавітыя пчолы. Шашкоў. // Галінкі малін. [Аннушка:] — Выпі вару з маліннікам. Я табе драбок цукру знайду. Няхай.
малі́ны, ‑лін.
1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных. Па вішнях і яблынях сонца разліта, Яно над кустамі парэчак, малін. Броўка.
2. зб. Пахучыя салодкія ягады гэтай расліны, звычайна цёмна-чырвонага колеру. Збіраць маліны.
малі́тва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. маліцца (у 1 знач.); маленне. Малітва скончылася, і людзі ўздыхнулі вальней, заварушыліся, устаючы з каленяў. Арабей.
2. Тэкст, які чытаюць веруючыя, калі звяртаюцца да бога ці святых. Шырокае скляпенне Нясвіжскага парафіяльнага касцёла адбівала ад сябе ціхія словы ксяндзоўскай малітвы. Чорны. Шаптала [маці] свае, зусім новыя словы малітвы. Брыль.
малі́твеннік, ‑а, м.
Кніга, у якой сабраны малітвы.
малі́твены, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да малітвы. // Прызначаны для малітвы. Малітвены дом.