малі́наўка 1, ‑і,
Невялікая светла-шэрая пеўчая птушка сямейства драздовых; заранка 2.
малі́наўка 2, ‑і,
1. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя ружаватыя кісла-салодкія яблыкі.
2. Плод гэтай яблыні.
малі́наўка 3, ‑і,
Наліўка, прыгатаваная з ягад маліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)