даку́ка, ‑і, ДМ ‑куцы, ж.
Разм.
1. Турбота, клопат. Спіць дзіця, не ведае дакукі. □ — То перш трэба навучыцца, паважаная дзяўчына. Бо мне трэба такія, каб ужо працавалі. А то што ж — замест помачы я буду мець дакуку: абучаць вас. Скрыган.
2. Нуда, маркота. Працаваць адной — дакука, Кліча бабка ўнучку, унука — І палоць, і паліваць, Прарываць і аграбаць. Шушкевіч. Не пісьмы з нейкае дакукі Начамі піша чалавек. Ідзе па лесвіцы навукі, Не адстае: імклівы век. Бялевіч.
3. Зайздрасць, злосць, выкліканыя чым‑н. Другім добрым пластуном аказаўся камандзір падрыўной групы Гнядкоў і трэцім, на здзіўленне і дакуку маладзейшым, — стары Маеўскі. Шамякін.
даку́ль, прысл.
Разм.
1. пытальнае. Да якога месца?, да якога часу?, як доўга? Дакуль вы дайшлі? □ — Дакуль жа, нарэшце, мы будзем прайграваць, скажыце? Гартны.
2. адноснае: а) (далучае даданы сказ месца). Да таго месца, куды... Наперадзе, дакуль вокам кінуць, зелянеюць усходы; б) (далучае даданы сказ часу). Да таго часу, пакуль... — Сход павінен сёння спытаць у Статкевіча, дакуль ён думае парушаць воінскую дысцыпліну. Алешка.
дакульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Кульгаючы, дайсці да якога‑н. месца. Дакульгаць да лавы.
дакуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Дзелавая папера, якая служыць доказам чаго‑н. ці пацвярджае права на што‑н. Апраўдальны дакумент. Прыходныя і расходныя дакументы.
2. Пісьмовае пасведчанне, якое пацвярджае асобу прад’яўніка. У вагоне загаманілі, пасажыры стоўпіліся ў калідоры — ля выхаду з вагона два вайсковыя правяралі дакументы. Хадкевіч. Васіль зайшоў у будку, падаў вартаўніку свой дакумент. Кулакоўскі.
3. Пісьмовы акт, грамата, здымак і пад., якія маюць значэнне гістарычнага паказання, сведчаць аб чым‑н. Архіўныя дакументы. Дакумент гістарычнай важнасці. □ У штабе атрада мне паказалі адзін з шматлікіх дакументаў мужнасці. Два лісточкі паперы, на якіх .. Гаварылася аб змаганні і смерці васемнаццаці герояў пагранічча. Брыль.
[Ад лац. documentum — доказ.]
дакументава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дакументаваць.
дакументава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да дакументаваць.
дакументава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
Абгрунтавана (абгрунтоўваць) дакументамі.
дакументалі́зм, ‑у, м.
Выкарыстанне ў творах мастацтва рэальных фактаў, падзей.
дакументалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Пісьменнік, мастак, які працуе над дакументальнымі творамі.
дакументалі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сукупнасць дакументальных твораў мастацтва. Дакументалістыка ў нас займае добрую долю ў кніжнай прадукцыі, што выпускаецца выдавецтвамі. «Полымя».