Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паўсміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Усміхацца некаторы час. Паслухалі прафесары, пазатыкаўшы вушы, паўсміхаліся і параілі ехаць мне дадому ды іграць на вечарынках. Кулакоўскі.

паўсо́н, ‑сну, м.

Стан, блізкі да сну; дрымота. Стомленасць працінае ўсё цела, пот залівае спіну. Усё плыве нібыта ў тумане ці ў паўсне... С. Александровіч.

паўсо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які засынае або не зусім прачнуўся. // Уласцівы таму, хто засынае або яшчэ не зусім прачнуўся. Паўсонны голас.

паўсо́тні, ж.

Палавіна сотні, пяцьдзесят. Чалавек з паўсотні сялян завіхаліся з лапатамі, з граблямі, з мётламі. Лынькоў.

паўсо́тня ​1, ‑і; Р мн. ‑яў; ж.

Тое, што і паўсотні. Паўсотня, не больш, кіламетраў аддзяляе Завоссе — радзіму Адама Міцкевіча — ад Мікалаеўшчыны — радзімы Якуба Коласа. Лойка. Калісьці тут, каля Друці, Паміж лясоў дрымучых, Паўсотня згорбленых хацін Стаяла па-над кручай. Жычка.

паўсо́тня ​2, ‑і; Р мн. ‑яў; ж.

Палавіна сотні як вайсковая адзінка казацкага войска ў дарэвалюцыйнай Расіі.

паўспаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Успомніць усё, многае або ўсіх, многіх.

2. і без дап. Успамінаць некаторы час. Потым мы паўспаміналі даваеннае жыццё, пагаварылі пра Данусю, і я пайшоў. Карпюк.

паўспіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Усперціся — пра ўсіх, многіх. Паўспіраўшыся локцямі на маленькі столік, штосьці як бы разглядалі на ім чатыры дзяўчыны. Чорны.

паўсплыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Усплыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. А калі апала на ваду [пяро], — Пасінелі, зашумелі хвалі, .. І сузор’і лілій паўсплывалі... Танк.

паўспо́рвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Успароцца — пра ўсіх, многіх.

паўспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Успароць усіх, многіх або ўсё, многае.