Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паўрубля́, м.

Тое, што і паўрубель. І раз чалавек ужо заявіўся з вёскі ў горад,.. — абыдзе сталоўкі, магазіны, а потым, пад канец дня, яшчэ і на станцыю адлучыцца, асабліва калі на падводзе: можна па дарозе за якога паўрубля падвезці каго. Чыгрынаў.

паўсагну́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, не зусім сагнуты. Рукі ў .. [цёткі] былі агрубелыя, з паўсагнутымі калянымі пальцамі. Хадкевіч.

паўса́льны, ‑ая, ‑ае.

Напалавіну сальны, не мясны і не сальны (пра пароду свіней).

паўсамату́жны, ‑ая, ‑ае.

Амаль саматужны, не зусім саматужны.

паўсве́ту, м.

Палавіна свету. Штогод аж з цэлага паўсвету, З глушы і не з глушы, З’язджаліся ў сяло на лета Мае таварышы. Астрэйка.

паўсінтэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Створаны на аснове сінтэзаваных хімічных рэчываў з выкарыстаннем натуральнай сыравіны. Паўсінтэтычныя тканіны.

паўска́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Ускочыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Хлопчыкі паўскаквалі з месц і ўраз апынуліся каля паляўнічага. Гамолка. Партызаны паўскаквалі на падводы, трывожна ўглядаліся ў ранішнюю далячынь. Жычка. На вадзе паўскаквалі бурбалкі. Грахоўскі.

паўскіда́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паўскідаць.

паўскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Ускінуць усё, многае. Паўскідаць каменне на падводу.

паўскі́дваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паўскідваць.