Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паўпралета́рый, ‑я, м.

Чалавек, які працуе па найму на капіталістычным прадпрыемстве, але яшчэ звязаны з працай на ўласнай гаспадарцы.

паўпрацэ́нта, м.

Палавіна працэнта.

паўпрыго́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Упрыгожыць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўпрыгожвала шыбы Светлановага акна, Беллю ўхутала сялібы Наша чыстая зіма. Ставер.

паўпрыго́нніцкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Амаль прыгодніцкі, напалавіну прыгонніцкі. Паўпрыгонніцкае землеўладанне.

паўпрысяда́нне, ‑я, н.

Няпоўнае прысяданне.

паўпрэ́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Паўнамоцны прадстаўнік (назва дыпламатычнага прадстаўніка СССР пры замежным урадзе, якая існавала да 1941 г.).

паўпрэ́дства, ‑а, н.

Паўнамоцнае прадстаўніцтва (назва дыпламатычнага прадстаўніцтва СССР пры замежным урадзе, якая існавала да 1941 г.).

паўпу́да, м.

Палавіна пуда. Паўпуда солі. Паўпуда бульбы.

паўпудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вагою ў паўпуда. Паўпудовы шчупак.

паўпусты́, ‑ая, ‑ое.

Амаль пусты, но зусім пусты. У паўпустым вагоне трэцяга класа гарэлі дзве свечкі ў ліхтарах. Машара.