паўпля́шкі, ж.
Палавіна пляшкі. Віця ведаў, што ў кладоўцы застаўся мяшок збожжа, што прыслаў дзед, і паўпляшкі алею, але браць не захацеў, ліха з ім, тут самому няма куды дзецца. Нядзведскі.
паўпо́рцыі, ж.
Палавіна порцыі. Паўпорцыі супу.
паўправадні́к, ‑а, м.
Спец. Рэчыва, якое па сваёй здольнасці праводзіць электрычнасць займае прамежкавае становішча паміж праваднікамі і ізалятарамі.
паўправадніко́вы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да паўправадніка; заснаваны на скарыстанні паўправаднікоў. Паўправадніковая ўстаноўка.
паўправа́ць, ‑ае; зак.
Разм. Упрэць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.
паўпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Упрэгчы ўсіх, многіх. Паўпрагаць коней у сані.
паўпраду́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Прадукт не закончаны, но прыгодны для ўжытку без далейшай перапрацоўкі; паўфабрыкат.
паўпразры́стасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паўпразрыстага.
паўпразры́сты, ‑ая, ‑ае.
Амаль празрысты, не зусім празрысты.
паўпралета́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паўпралетарыяў, складаецца з іх. Паўпралетарскія элементы.