паўсфе́ра, ‑ы, ж.
Палавіна сферы, шара. Нябесная паўсфера.
паўсферы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паўсферы, уяўляе сабой паўсферу. Паўсферычная форма.
паўсхва́твацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Усхваціцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Адразу ўсе паўсхватваліся, толькі высокі афіцэр застаўся сядзець. С. Александровіч.
паўсхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
Тое, што і паўзыходзіць. Была пара з вальнейшым часам. Сяўба скончылася. Ярына паўсходзіла даўно і добра. Ішлі дажджы. І гэта вельмі гадзіла на поле. Чорны.
паўсхо́плівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Усхапіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. На руках паўсхопліваліся пухіры. □ Да таго, як .. [падпалкоўнік] прывітаўся з танкістамі, усе, хто сядзеў, паўсхопліваліся. Мележ.
паўсціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Услаць усё, многае. Паўсцілаць падлогу дыванамі.
паўсця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Усцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўсцягваць мяхі на воз. Паўсцягваць боты на ногі.
паўсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Усыпаць усё, многае.
паўсыха́ць, ‑ае; зак.
У сохнуць — пра ўсё, многае. Яблыні паўсыхалі. □ На былым падворку ўсё яшчэ ўзвышалася знаёмая лістоўніца, але і яе не абмінуў пажар — ніжняе голле паўсыхала, зялёная пакуль была адна макаўка, ды і тая пачала ўжо вянуць. Чыгрынаў.
паўсю́дна, прысл.
Усюды. На фабрыках і заводах ствараліся рабочыя камітэты, паўсюдна ўводзіўся васьмігадзінны рабочы дзень. П. Ткачоў.