трупя́рня, ‑і, ж.
Памяшканне для трупаў; морг.
трус 1, ‑а, м.
Невялікі хатні грызун сямейства заечых. Сапраўды, Томі ўбачыў тут цэлую стайку трусоў, якія выбраліся, відаць, з-пад дому і разбрыліся, разбегліся па ўсяму саду. Лынькоў. // Футра гэтага грызуна.
•••
Ангорскі трус — асобая парода хатніх грызуноў — трусоў з доўгай мяккай поўсцю.
трус 2, ‑у, м.
Разм. Ваганне зямлі, землетрасенне.
трус 3, ‑а, м.
Разм. Чалавек, які лёгка паддаецца начуццю страху; баязлівец. На ўсё сяло найбольшым трусам быў Мікола Гляк. Такога палахлівага і баязлівага чалавека, як ён, цяжка знайсці. Колас. Трус заўсёды радуецца смерці героя, магчыма, лічыць гэта за перамогу сваёй трусасці над адвагай і мужнасцю. Шамякін. Вось гэтага і баяцца тыя, хто крохкі вераю, ломкі духам; замест таго, каб ісці і весці за сабой другіх — яны, трусы, малаверы, драбнадушцы — чакаюць. Гартны.
трусаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Тое, што і трусагадовец.
трусаво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і трусагадоўчы. Трусаводчая брыгада.
трусагадо́вец, ‑доўца, м.
Той, хто засмяецца трусагадоўляй.
трусагадо́ўля, ‑і, ж.
Прамысловае развядзенне трусоў.
трусагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трусагадоўлі. Трусагадоўчая ферма.
трусама́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Трусіха, якая дае прыплод.
тру́сік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да трус; маленькі трус. Эх, якія трусікі! Проста прыгажосць: Чорненькія вусікі, Беленькая поўсць. Калачынскі.