Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разбудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго-што.

1. Прымусіць каго‑н. прачнуцца. Раніцай Вера разбудзіла мужа пасля таго, як падаіла карову. Пальчэўскі. [Хрысцюк] сабе спакойненька падрэмваў увесь вечар на ложку, пакуль жонка не разбудзіла піць чай. Дуброўскі. / у перан. ужыв. Ідзём мы вышукваць напрамкі дарог, Каб стэп разбудзіць, Каб ажыў ён і мог Раджаць для краіны хлеб. Кірэенка.

2. перан. Выклікаць да жыцця, абудзіць, актывізаваць. Антон глядзеў у .. [Алініны] блакітныя вочы. Яны разбудзілі ў яго сэрцы былыя пачуцці. Прокша.

разбудо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разбудавацца.

2. Зал. да разбудоўваць.

разбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разбудаваць.

разбу́йнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разбуйніць.

разбуйні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; ‑нім, ‑ніце; зак., што.

Падзяліўшы, расчляніўшы, стварыць з якой‑н. буйнай арганізацыі або адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі шэраг менш буйных. Разбуйніць саўгас. Разбуйніць раён.

разбуйня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да разбуйняць.

разбуйня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да разбуйніць.

разбура́льнік, ‑а, м.

Той, хто разбурае, разбурыў што‑н. Вось прывыклі мы з вучнёўскай пары, што манголы некалі былі адно заваёўнікі ды разбуральнікі. Лось.

разбура́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыносіць разбурэнне, накіраваны на разбурэнне. Калгас .. пачынаў усё нанава пасля разбуральнай вайны. Марціновіч.

разбу́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбурыць.

2. у знач. прым. Разбіты, развалены. [Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. Васілевіч. // перан. Даведзены да поўнага развалу. Былы воін — .. [Трацюк] з першых год аднаўлення сваімі рукамі адбудоўваў разбураную гаспадарку. Кавалёў.