Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пасрэ́днік, ‑а, м.

1. Той, хто садзейнічае пагадненню, здзелцы паміж кім‑н. Гандлёвы пасрэднік. □ Гандляры, пасрэднікі, перакупшчыкі безупынна таўкуцца [на рынку], шумяць, крычаць, паказваюць узоры тавараў, спрачаюцца. В. Вольскі. [Дунін-Марцінкевіч] быў пасрэднікам і хадатаем у розных людзей па справах, звязаных з атрыманнем спадчыны. С. Александровіч. З вясны 1887 года стала дзейнічаць камісія прысяжных павераных, яна выконвала функцыі пасрэдніка паміж паверанымі і акруговым судом. Г. Кісялёў.

2. Той, хто дапамагае наладзіць кантакт паміж кім‑, чым‑н. — Хачу прасіць вас, — гаворыць Драгун, — аб сустрэчы з Бондарам. Сам канцоў не знайду. — Месяц няма вестак. Не ведаю, што думаць. — Людзі тут асталіся? — Дарагі мой, пасрэднікаў не меў. Не хачу мець. Вондар знаёмы мне, як і ты. Навуменка. Бібліятэкар — жывы пасрэднік паміж чытачом і літаратурай. «Звязда». // У міжнародным праве — нейтральная дзяржава або міжнародная арганізацыя, якая спрыяе мірнаму вырашэнню канфлікту паміж дзвюма іншымі дзяржавамі.

3. Спец. Суддзя, арбітр на манеўрах.

•••

Міравы пасрэднік — пасада ў царскай Расіі, устаноўленая пасля сялянскай рэформы 1861 г. для ўладжвання зямельных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.

пасрэ́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да пасрэднік (у 1, 2 знач.).

пасрэ́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пасрэдніка, пасрэдніцтва. Пасрэдніцкі гандаль.

пасрэ́дніцтва, ‑а, н.

1. Садзейнічанне пагадненню, здзелцы паміж кім‑, чым‑н. Ліга мае ўсе правы камітэтаў, з тым толькі выключэннем, што падтрымку рускаму руху яна аказвае не інакш, як праз пасрэдніцтва асоб або груп, спецыяльна назначаных Цэнтральным Камітэтам. Ленін.

2. Садзейнічанне ў наладжванні сувязей, адносін паміж кім‑н. Найбольшая частка .. [лацінізмаў] замацавалася ў беларускай мове дзякуючы польскаму пасрэдніцтву. Жураўскі. // У міжнародным праве — удзел трэцяй нейтральнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі ў мірным вырашэнні канфлікту паміж дзвюма дзяржавамі.

пасрэ́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца пасрэдніцтвам, быць пасрэднікам (у 1, 2 знач.).

пасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.

Невысокі па якасці, не вельмі добры, сярэдні, звычайны. Пасрэдная адзнака. □ Што ж датычыць узроўню вытворчасці ў гэтым калгасе, то ён, нягледзячы на вельмі пасрэдныя землі, з’яўляецца даволі высокім. «Звязда».

пасса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Ссадзіць усіх, многіх.

пасса́ць, ‑ссу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., каго-што.

Ссаць некаторы час.

пассо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Ссунуцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Снапы пассоўваліся з воза.

пассо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Ссунуць усё, многае або ўсіх, многіх. Канцэрт скончыўся. Хлопцы хуценька пассоўвалі да сцен крэслы і расчысцілі месца, пачаліся танцы. Сабаленка.