Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паскла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паскладаць.

паскле́йваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасклейваць.

паскле́йвацца, ‑аецца; зак.

Склеіцца — пра ўсё, многае.

паскле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Склеіць усё. многае.

паскле́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Абл. Азябнуць, змерзнуць. [Пастух] трушком падбег да машыны. — Ай жа добра! Вот дзякуй вам! Ногі пасклелі. Лобан.

пасклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скляваць усё, многае.

паскліка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Склікаць усіх, многіх. Дзетак узгадаваць — не курак пасклікаць. Прыказка.

пасклюдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

1. Секучы ўдоўж, зняць паверхневы слой (з дрэва і пад.). Пасклюдаваць сцены. Пасклюдаваць хату.

2. і без дап. Склюдаваць некаторы час. Пасклюдаваць да вечара.

паскна́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Праявіць скнарнасць.

паско́к, ‑у, м.

Спец. Скачок на месцы.

•••

Скок-паскок гл. скок.