Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Скакаць, падскакваць час ад часу.

паскалу́пваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскалупваць.

паскалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паскалупліваць.

паскалу́пліваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскалупліваць.

паскалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скалупаць усё, многае.

пасканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Скандаліць некаторы час. П’яны мінут дзесяць паскандаліў і ўціхамірыўся. // Пасварыцца з кім‑н. або між сабой. Паскандаліць з суседзямі.

паскара́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.

2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.

3. перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці. «Звязда».

паскара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для паскарэння якога‑н. працэсу.

паскара́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да паскорыцца.

2. Зал. да паскараць.

паскара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паскорыць.