Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пасіраці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., каго.

Зрабіць сіротамі ўсіх, многіх. [Вораг] спапяліў нашы вёскі, пасіраціў нашых дзяцей, заліў нашу зямлю крывёю і слязамі нашага народа. Купала.

пасіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўны, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасіраваць.

пасі́ў, ‑сіву, м.

1. Менш ініцыятыўная, менш дзённая частка калектыву. І пра гэта сельсавет Выкладзе ўсе даныя: Што ж, Антон Бялевіч быў, — Дакумент не выліняў — Не насіў, а наш актыў, Нашу вёў ён лінію. Бялевіч.

2. Спец. Сукупнасць даўгоў і абавязацельстваў прадпрыемства; проціл. актыў. // перан. Адмоўныя бакі, недахопы каго‑, чаго‑н. Вось так і сталася. З актыўнага, прыкладнага — у насіў. Шынклер.

3. Спец. Залежны стан дзеяслова.

[Ад лац. passivus — нядзейны.]

пасі́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пасіўнага (у 1 знач.). Кепска адчула сябе Валя: яна зразумела, што ісці бескарысна, і ўзлавалася на сябе, на Марыну за пасіўнасць, за няздатнасць да подзвігу. Шамякін.

пасі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Неактыўны, неэнергічны; абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны. «Пасіўнае чаканне — вялікае глупства», — падумаў Ярохін. Шамякін. Сам жа Лабановіч на гэты раз, як бяспраўны настаўнік, сядзеў далей ад стала экзаменатараў у якасці старонняга і пасіўнага наглядальніка. Колас. На змену пасіўнай жальбе прыйшоў пратэст і жаданне волі, глыбокі голас, ускалыхнуты непадробнай страсцю, загучаў па-новаму. Васілевіч.

2. Спец. Які мае адносіны да пасіву (у 2 знач.).

3. Спец. Які мае адносіны да пасіву (у 3 знач.). Пасіўная канструкцыя.

•••

Пасіўны баланс гл. баланс ​1.

пасіфло́ра, ‑ы, ж.

Трапічная расліна з сямейства страснакветных.

[Ад лац. passio — пакута, страсць і floris — кветка.]

па́ска, ‑і, ДМ пасцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Паласа. Уперадзе шэрай, бліскучай ад дажджу, вузенькай паскай, пахіляючыся ў бакі, расцягнулася дарога. Галавач. Мы сачылі, як паступова шырылася паска цёмнай вады між белым корпусам цеплахода і прагалам: паўметра, метр, тры... Мележ.

паскавыта́ць, ‑вычу, ‑вычаш, ‑выча; зак.

Разм. Скавытаць некаторы час.

паскавы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Скавытаць час ад часу. Каб супакоіць Ліпку, Дзік дабрадушна матлошыць хвастом, пераступае з нагі на нагу і, задзіраючы ўгору вушастую галаву, разгублена паскавытвае... Брыль.

паскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.

1. Скачучы, пачаць перамяшчацца. «Ну і не трэба!» — сказаў сабе ў думках Лёнік і паскакаў па прыступках уніз. Васілёнак. Заяц, пастаяўшы крыху на задніх лапках, паскакаў далей у лес. Скрыпка.

2. Хутка памчацца (на кані або пра каня). Максім асядлаў невялічкага мышастага коніка і паскакаў у Карпілаўку. Грахоўскі. Як заварушыўся Іван — конь спудзіўся і паскакаў назад у млын. Колас.

3. Скакаць некаторы час. Паскакалі [дзеці] трохі на адной назе, а потым Міхась сказаў, што больш не хоча. Брыль. Доўга прыйшлося [рабочым] паскакаць, пакуль лісце пусціла сок. Маўр. Знаходзіліся аматары паскакаць, .. пары кружыліся паволі ў .. вальсах альбо шалёна круціліся ў апошніх людных танцах. Лынькоў.

•••

Ты ў мяне паскачаш (ён у мяне паскача і г. д.) — ужываецца як пагроза пакараць, адпомсціць.