Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тру́нак, ‑нку, м.

Абл. Алкагольны напітак. Прыемна ў дом зайсці з дарогі, Дзе рады вам гаспадары, Дзе вас частуюць, што ёсць змогі, Дзе трунак знойдзецца стары. Такі, што чарачка-другая Вам разагрэе ў сэрцы кроў. Колас.

труна́р, ‑а, м.

Той, хто робіць труны.

тру́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да труны (у 1 знач.).

труп, ‑а, м.

Мёртвае цела чалавека або жывёлы. Немцы схлынулі, кінуліся наўцёк; у лагчыне засталіся групы. Мележ. Зграі крумкачоў ляталі ў паветры, апускаліся сям-там на гарачых папялішчах і завіхаліся на трупах жывёлы, загінуўшай у дыме, у агні. Лынькоў.

•••

Жывы труп — пра вельмі слабога, худога, хворага, блізкага да смерці чалавека.

Толькі цераз мой труп — форма пратэсту супраць якога‑н. непажаданага дзеяння.

тру́па, ‑ы. ж.

Калектыў артыстаў тэатра, цырка. Оперная труна. Балетная група. □ Вандруючы па гарадах і сёлах Беларусі, Буйніцкі выявіў шмат таленавітых артыстаў, спевакоў, танцораў і прыняў іх у сваю групу. «Помнікі».

[Фр. troupe.]

трупае́ды, ‑аў; адз. трупаед, ‑а, М ‑дзе, м.

Жывёліны, якія харчуюцца трупамі памёршых арганізмаў.

тру́пнік, ‑а, м.

Невялікі жук, які жыве ў гнаі, трупах жывёл, гнілых грыбах.

тру́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трупа. Трупны яд. Трупны пах. // Уласцівы трупу, такі, як у трупа. Ліловае святло з-за штор рабіла твар шэфа трупным. Караткевіч. // Які жыве на трупах. Трупная муха.

трупце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснутую пасуду). — Моцная [міска], — сказала Парфеніха, — не трупціць. Баранавых. / у перан. ужыв. Кірэй падышоў да брата, страсянуў яго руку, прытуліў да сябе і моцна пастукаў яго па плячах, нібы прабуючы на слых, які гук выдае яго цела — Ці здаровае, ці не трупціць. Дамашэвіч.

трупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Траціць рухомасць ад моцнага перажывання, узрушэння, холаду (пра цела, рукі і пад.). Бацька пазнае яе і трупянее: вопратка сынава! Карпюк. Ганя толькі пакутліва адчувае, як у холадзе трупянее ўсё цела. Грамовіч.