Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

параспі́хваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параспіхваць.

параспі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і параспіхаць.

парасплыва́цца, ‑аецца; зак.

Расплысціся — пра ўсё, многае. — [Кніжку] трэба прасушыць спачатку, — сказаў Віця. — Мы глядзелі, там лісты пасклейваліся і літары парасплываліся. Зуб. Папрысядалі, парасплываліся ля дарогі хвойкі ў белых аўчынах снегу. Капыловіч.

парасплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расплюхаць усё, многае. Парасплюхваць ваду.

парасплю́шчвацца ​1, ‑аюцца; зак.

Расплюшчыцца — пра ўсё, многае (гл. расплюшчыцца ​1).

парасплю́шчвацца ​2, ‑аецца; ‑аюцца; зак.

Расплюшчыцца — пра ўсё, многае (гл. расплюшчыцца ​2).

парасплю́шчваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расплюшчыць (вочы) — пра ўсіх, многіх (гл. расплюшчыць ​1).

парасплю́шчваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Расплюшчыць усё, многае (гл. расплюшчыць ​2).

парасплята́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парасплятаць.

парасплята́цца, ‑аецца; зак.

Расплесціся — пра ўсё, многае.

парасплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расплесці ўсё, многае.

параспо́рваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параспорваць.