параскру́чваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад параскручваць.
параскру́чвацца, ‑аецца; зак.
Раскруціцца — пра ўсё, многае.
параскру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Раскруціць усё, многае.
параскрыва́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад параскрываць.
параскрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Раскрыцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.
параскрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Раскрыць усё, многае або ўсіх, многіх. [Антон:] — Не тое што стопкі ці пуні, а хаты ўсе параскрываюць. Ермаловіч. Пад вішнямі, млеючы ад гарачыні, капашыліся куры — грабліся, пылілі, закопваліся глыбей у пясок і на момант заміралі, параскрываўшы ад смагі ружовыя раты. Ракітны.
параскры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Раскрышыць усё, многае.
параскула́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Раскулачыць усіх, многіх. [Верасневіч:] У калгасе не павінна быць кулакоў. Кулакоў параскулачвалі ў трыццатым годзе. Мурашка.
параску́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Раскусіць усё, многае (гл. раскусіць у 1 знач.).
па́раснік, ‑у, м.
Маладыя парасткі дрэў або іншых раслін. А сёлета шчодрыя жнівеньскія ліўні дружна пагналі ў рост малады параснік. Беразняк. // Малады лес; зараснік. З маладога парасніку неўзаметку ўздымаецца добры лес. Лужанін. З празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік. Лынькоў. Валько .. сказаў, што мы ствараем, у адпаведнасці з Пастановаю ЦК, спецыяльную брыгаду, якая будзе вызваляць землі ад парасніку і паляпшаць сенажаці. Савіцкі.