Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

парасімпаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які разам з сімпатычным аддзелам вегетатыўнай нервовай, сістэмы ўдзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў (пра нервы, нервовыя валокны і пад.). Парасімпатычнал нервовая сістэма.

[Ад грэч. para — побач і сімпатычны.]

парасі́цца ​1, ‑росіцца; незак.

Нараджаць, прыводзіць парасят (пра свінню).

парасі́цца ​2, ‑рашуся, ‑росішся, ‑росіцца; зак.

Разм. Намокнуць ад расы; абрасіцца.

параска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Расказаць усё, многае.

2. Расказваць некаторы час. Пасажыры трохі яшчэ паскалілі зубы, парасказвалі анекдоты і неўпрыкмет пачалі апускаць галовы, бы куры на седале. Сачанка.

параскалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і параскалупліваць.

параскалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскалупаць усё, многае.

параскарчо́ўваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параскарчоўваць.

параскарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскарчаваць усё, многае.

параскашава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; зак.

Разм. Раскашавацца некаторы час. Адно і пажыла, параскашавалася Зыгмунта, калі ў саракавым годзе прыйшла была Савецкая ўлада. Сабаленка.

параскашне́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Зрабіцца раскошным, раскашнейшым. Хадора была рада гэтаму: утрох жа як возьмуцца шыць, дык вунь як іх жыццё параскашнее. Сабаленка. За тры гады дрэвы ў вёсцы пабольшалі, параскашнелі. Гаўрылкін.

2. безас. Стаць раскапгаей, папрастарнець. Калі .. Завішнюка раптам падкінула ўгору, ударыла каленам аб кузаў і наваліліся мужчыны, ён са злосцю выпрастаўся — тады чуць-чуць параскашнела. Пташнікаў.

параскіда́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параскідаць.