Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

параправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Трубаправод, па якім ідзе пара ​2.

параправо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да параправода. Параправодная труба.

парапсіхало́гія, ‑і, ж.

Вывучэнне гіпатэтычнай магчымасці непасрэдна перадаваць на адлегласць інфармацыю аб нервова-псіхічным стане аднаго чалавека другому.

парапсіхі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парапсіхалогіі.

парапсіхо́лаг, ‑а, м.

Той, хто займаецца парапсіхалогіяй.

параразмеркава́льнік, ‑а, м.

Механізм, які аўтаматычна размяркоўвае пару ​2 ў цыліндрах паравога рухавіка.

параразмеркава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да параразмеркавання. Параразмеркавальныя механізмы.

параразмеркава́нне, ‑я, н.

Размеркаванне пары ​2 ў паравым рухавіку.

парасё,

гл. парася.

парасілавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які мае адносіны да ператварэння цеплавой энергіі пары ​2 ў механічную. Парасілавая ўстаноўка.