Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паразбура́цца, ‑аецца; зак.

Тое, што і паразбурвацца.

паразбура́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паразбурваць.

паразбу́рвацца, ‑аецца; зак.

Разбурыцца — пра ўсё, многае.

паразбу́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разбурыць усё, многае.

паразбуха́ць, ‑ае; зак.

Разбухнуць — пра ўсё, многае. Зерне паразбухала.

паразбэ́рсвацца, ‑аецца; зак.

Разбэрсацца — пра ўсё, многае. Шнуркі паразбэрсваліся.

паразбэ́рсваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разбэрсаць усё, многае. Паразбэрсваць ніткі.

паразбэ́шчваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паразбэшчваць.

паразбэ́шчвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разбэсціцца — пра ўсіх, многіх.

паразбэ́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разбэсціць усіх, многіх. Паразбэшчваць дзяцей.