Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

парадчэ́ць, ‑эе; зак.

Тое, што і парадзець.

парады́гма, ‑ы, ж.

Спец. Табліца форм скланення або спражэння якога‑н. слова.

[Ад грэч. parádeigma — прыклад, узор.]

парады́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць парадыйнага. Парадыйнасць твора.

парады́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пародыі. Парадыйны жанр. // Які з’яўляецца пародыяй. Парадыйная літаратура.

парады́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто піша пародыі; аўтар пародый.

парады́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і парадыйны.

параённы, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца, робіцца па раёнах. Параённая спецыялізацыя. Параённы ўлік пасяўной плошчы.

паража́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць, магчымасць быць паражоным чым.‑н. Паражальнасць тканак жывых арганізмаў.

паража́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны паражацца чым‑н.

паража́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да паразіцца.

2. Зал. да паражаць.