Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паразве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Развеяць усё, многае. Вецер паразвейваў лісце.

паразве́шваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паразвешваць.

паразве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Развесіць усё, многае. Паразвешваць бялізну.

паразвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Развіць усё, многае. Паразвіваць вяроўкі.

паразво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Развезці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паразвозіць гасцей.

паразво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разараць усё, многае. Паразворваць бульбу.

паразву́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Развучыцца — пра ўсіх, многіх.

паразвя́звацца, ‑аецца; зак.

Развязацца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Мяшкі паразвязваліся.

паразвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Развязаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паразвязваць вузлы.

паразга́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разгадаць усё, многае. Паразгадваць загадкі.