Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ако́р’е, ‑я, н., зб.

Разм. Кавалкі кары.

ако́ршчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца акорваннем.

ако́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да акоршчык.

ако́рына, ‑ы, ж.

Разм. Кавалак кары.

ако́сак, ‑ска, м.

Старая, з вузкім, зрэзаным палатном каса. На двары, чутно, Васілька клепле касу. Яму Маня знайшла недзе акосак, каб хапіла сілы пацягнуць яго на Васільковы дванаццаць гадоў. Паўлаў.

ако́т, ‑у, М акоце, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акаціцца.

ако́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акоўваць — акаваць.

ако́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да акоўваць.

ако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акаваць.

ако́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, чым акаваны які‑н. прадмет. Жалезная акоўка прыклада звонка ляснула, і адразу на боты пырснула кроў. Асіпенка.