папрыбіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Прыбрацца, прыгожа адзецца — пра ўсіх, многіх.
2. Тое, што і папрыбіраць (у 2 знач.).
папрыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Прыбраць, прыгожа адзець усіх, многіх. // Упрыгожыць, аздобіць усё, многае.
2. Навесці парадак, чысціню ўсюды, у многіх месцах. [Харытоніха] ухадзілася па гаспадарцы, падмяла, папрыбірала. Місько.
3. што. Прыбраць, прыняць адкуль‑н. усё, многае. У снезе .. валяюцца кавалкі жалеза, нейкія адлітыя даўно ўжо дэталі. — Папрыбіраць варта, а то ржавее дарэмна, — праказаў.. [Сідар]. Галавач.
папрыбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прыбудаваць многа чаго‑н., прыбудаваць што‑н. да многіх будынкаў.
папрыбяга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Прыбегчы — пра ўсіх, многіх. [Параска:] — У печы выпалю, каб цяплей было. Заўтра дзеці папрыбягаюць. Лобан.
папрывалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Прывалачыся, прыцягнуцца — пра ўсіх, многіх. [Сабастыян:] — Хуценька збірайся, а то папрывалакаюцца вясковыя жанчыны і пазбіраюць усе грыбы. Сабаленка.
папрывалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Прывалачы, прыцягнуць усё, многае. // Сілаю прымусіць прыйсці ўсіх, многіх.
папрыва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Прыхіліць да чаго‑н., прыкрыць, прыціснуць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Папрывальваць бярвенне да сцяны.
папрыво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак., каго.
Прывесці куды‑н. усіх, многіх. — А адкуль гэтую жывёлу папрыводзілі? — яшчэ раз перапытаў.. [Мінуць]. Чорны. // што. Кіруючы чым‑н. рухомым, даставіць куды‑н. усё, многае. Папрыводзіць машыны на станцыю.
папрыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.
Прывезці куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Папрывозіць дзяцей у лагер. □ Разам з намі гаравалі і палякі, і славакі, і чэхі, і бельгійцы. Усіх іх папрывозілі на чужыну гады на два раней за нас. Сачанка.
папрыво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Прыараць да ўзаранага многа чаго‑н.