Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

папрасту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прастудзіць усіх, многіх або ўсё, многае. Папрастуджваць дзяцей. Папрастуджваць вушы.

папрасце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць простым, прасцейшым. Міхаліна Казіміраўна за два гады як бы трохі зблажэла і папрасцела. Шамякін. Рысы твару [дзяўчыны] папрасцелі, пагрубелі. Мурашка.

папра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., што.

1. Спрасці ўсё, многае. [Жанкі:] — А што тая Сымоніха з ільном зробіць! Калі яна яго папрадзе? Чарнышэвіч.

2. чаго і без дап. Прасці некаторы час. Бабка Наста ўздыхнула. — Чаму ж, можна і папрасці. Колас. [Настасся:] — Ой, Андрэй! Хоць бы лёну добрага папрасці... У нас жа такі малы, такі кароценькі, а слабы-слабы... Чарнышэвіч.

папрасыха́ць, ‑ае; зак.

Разм. Прасохнуць — пра ўсё, многае. Папрасыхалі дарогі.

папрасяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прасячы ўсё, многае. У канцы ліпеня генерал Фікельмонт даў загад знішчыць на Дняпры ўсе чаўны. Асобныя атрады выкапалі загад. У чаўнах, віцінах .., да апошняй душагубкі, папрасякалі днішчы. Караткевіч.

2. Пралажыць высечкай многа чаго‑н. Папрасякаць праходы ў лесе.

папрато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пратаптаць усё, многае, у многіх месцах. Папратоптваць дываны. Папратоптваць падэшвы ў ботах. □ Маці на мяне крычала, бо па ўсім агародзе я папратоптваў сцежкі. Сачанка.

папрато́чваць, ‑ае; зак., што.

Пратачыць усё, многае або ў многіх месцах. Шашаль папраточваў бэлькі.

папра́ўдзе, прысл.

Разм. На самай справе, сапраўды. «Што гэта? Здалося ці папраўдзе наперадзе мільгануў цень?» Сачанка. Шавец і папраўдзе быў без работы, ён сядзеў .. і чытаў газету. Васілёнак. / у знач. пабочн. І папраўдзе, усё дакляравала добрую ноч: неба чыстае, звонкае. Скрыган.

папра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паправіць.

2. Стан паводле дзеясл. паправіцца (у 1, 2 знач.). Мінуў тыдзень, другі. Здароўе Сафроненкі не ішло на папраўку, нават пагоршылася. Жычка. Пад вечар надвор’е пайшло напапраўку: разагнаўшы хмары, вецер сціх, а неба паяснела і пацяплела. Карамазаў.

3. Змена, дадатак, якія папраўляюць што‑н. Сяргей Міронавіч перагортвае ноты. Ніны дзе-нідзе пярэсцяць ад паправак каляровым алоўкам. Бядуля. [Язэп:] — План людзі складалі, і людзі могуць унесці ў яго папраўкі. Асіпенка.

4. Спец. Велічыня, якая дабаўляецца да паказанняў вымяральных прылад з мэтай удакладнення іх. Папраўка на радыяцыю. □ Хвалюючыся, .. [снайпер] дастаў памятую паперку, яшчэ раз праверыў разлікі розных паправак — у снайперскай справе ён быў надзвычай тонкі матэматык. Шамякін.

папраўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. папраўляць — паправіць (у 1, 3 знач.).