Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паплява́ць, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; зак.

Плюнуць некалькі разоў; пляваць некаторы час. Любіць Сцяпан пасядзець на прызбе, пасмактаць люльку ды напляваць у пясок перад прызбай. Крапіва. Васіль папляваў у далоні, размахнуўся і ўдарыў сякерай па камлі. Шамякін.

папляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Плявузгаць некаторы час. [Папас:] — Дурні яны. А ты не зважай. Паплявузгаюць і змоўкнуць, што ж яны яшчэ могуць? Галавач.

папля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Спляжыць усё, многае або ўсіх, многіх. Папляжыць лясы.

папля́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Разм. Запляміць, пакрыць плямамі ўсё, многае або што‑н. у многіх месцах.

папля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пляскаць некаторы час; пляснуць некалькі разоў. Прамова [Мікалая] была блытаная, невыразная, аднак яе выслухалі, шмат хто нават папляскаў у ладкі. Лупсякоў. Дакладчыку, як ён скончыў гаварыць, спагадліва ў клубе папляскалі. Ермаловіч. — От мае ўюнчыкі! — папляскаў.. [Грышук] па торбе са здзеклівай усмешкай. Ракітны. Андрэй Міхайлавіч схапіў Толю ў абдымкі і папляскаў па плячы. Якімовіч.

папляска́ць, ‑пляшчу́, ‑пле́шчаш, ‑пле́шча; зак.

Разм. Зрабіць пляскатым, сплюшчыць усё, многае.

папля́скванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. папля́скваць — папля́скаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

папля́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Пляскаць час ад часу або злёгку, патроху. Папляскваць рукою па плячы.

паплятка́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Пляткарыць некаторы час.

папну́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; ‑пнёмся, ‑пняцеся; зак.

Разм. Тое, што і папяцца. — Але ж такую хароміну зрабіць — трэба добра папнуцца, — выказала сваю заклапочанасць маці. Сачанка.

папо́віч, ‑а, м.

Разм. Сын папа; чалавек, які паходзіць з духоўнага роду.