папо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.
Разм. Паіць патроху або час ад часу.
папо́йка, ‑і, ДМ ‑пойцы; Р мн. ‑поек; ж.
Разм. Гулянка з багатай выпіўкай, п’янка. Знаёмства было неадкладна адзначана шумнай папойкай у рэстаране. «ЛіМ».
папо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што і з дадан. сказам.
Надоўга запомніць (што‑н. непрыемнае). [Лявон:] — Згары ты разам са сваім камбайнам! Будзеш тырчаць тут колькі ўлезе. Папомніш, як з Лявонам катацца. Хадановіч.
папо́мсціцца, ‑помшчуся, ‑помсцішся, ‑помсціцца; зак.
Разм. Адпомсціць, адплаціць за нанесеную каму‑н. крыўду. [Аўгіню] цешыла толькі думка аб тым, што нехта невядомы папомсціўся за Кандрата, і яго не злавілі. Колас.
папо́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Поркацца некаторы час. Немцы папоркаліся ў сене, нічога не знайшлі. Новікаў. [Ігар] развязаў мяшок, папоркаўся ў ім і са злосцю шпурнуў пад сасну. Жычка.
папо́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Поркаць некаторы час. Адтапырыўшы тоўстую губу, Лапцін папоркаў відэльцам залачоны зуб і чокнуўся з Рубіным. Савіцкі.
папо́ў, ‑ова.
Які належыць папу.
•••
Глядзець на паповы сані гл. глядзець.
Палова вока гл. вока.
папо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Поўзаць некаторы час. Доўга прыйшлося.. [хлопцам] папоўзаць, пакуль знайшлі невялікі, гладкі, крыху сплюшчаны камень. Маўр.
папо́ўначы, прысл.
Пасля 12 гадзін ночы. У адну з такіх асенніх нядзель мы паехалі ў госці да сваякоў, што жылі вёрст за сорак, у Дубовічах. Выправіліся ў дарогу скора папоўначы, каб быў даўжэйшы дзень у гасцях. Пальчэўскі.