Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

папачу́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і папачухаць.

папачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Чысціць доўга, неаднаразова; пачысціць многа чаго‑н.

папачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Чытаць доўга, неаднаразова; многа чаго‑н. прачытаць.

папачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папачытаць.

папачышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папачысціць.

папачэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Тое, што і папачасаць.

папашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і чаго.

Разм. Шараваць доўга, неаднаразова.

папашаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папашараваць.

папашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Шукаць доўга, неаднаразова. У вагон, задыхаўшыся, увайшлі Юрчанка і Шыманскі, знялі шапкі, выцерлі лбы. — Ну і папашукалі мы поезд, — соп Юрчанка. Гурскі.

папашу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папашукаць.