папахава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Хаваць доўга, неаднаразова; пахаваць многа каго‑, чаго‑н.
папахадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.
Разм. Хадзіць доўга, неаднаразова. Колькі мы спісалі паперы, колькі ў раён папахадзілі! Просім: пусціце праз вёску аўтобус. Ракітны.
папахварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Хварэць доўга, неаднаразова.
папа́хваць, ‑ае; незак.
Пахнуць злёгку, аддаваць слабым пахам (пераважна непрыемным). У хатцы стаяў вялікі куфар, і калі бабка яго не адчыняла, то ўвесь час жытло папахвала цвіллю. Кулакоўскі. / у безас. ужыв. Ад пісара трохі папахвае выпіўкаю. Колас. // перан. Мець прыкметы або рысы чаго‑н. Папахвае здрадаю.
папахво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папахварэць.
папахо́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папахадзіць. Калісьці сцежкі .. [Макара і Анісіма] ішлі разам, якімі яны нямала папаходжвалі ў партызанскую разведку. Дуброўскі.
папахо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і папахавацца.
папахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папахаваць.
папаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Пакрыцца потам, спацець — пра ўсіх, многіх. Пілуючы сухастоіны і кладучы вазы, яны папацелі. Чорны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Запацець — пра ўсё, многае. Вокны папацелі.
3. Пацець некаторы час. Дарога да горада цяпер не здоўжылася. Затое пакуль [Язэп] перайшоў увесь горад — папацеў. Асіпенка. — Бачу, што здорава табе давялося папацець над гэтымі разлікамі, — загаварыў Дзямід Сыч. Паслядовіч.
папацёмку, прысл.
У цемры, у цемнаце. Якая там была трава — добрая ці дрэнная? — папацёмку не разбярэш. Якімовіч. Каб не разбудзіць дзяцей электрычным святлом, .. [Саламон] апрануўся папацёмку. Бядуля.