Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

папацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Цягацца доўга, неаднаразова.

папацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго‑, чаго‑н. Міленькі мой татачка, колькі ж гэта ён бярвення папацягаў! Каліна. [Галя:] — Колькі я з імі нагаравалася, са сваімі хлопцамі, колькі папацягала ў вайну па лесе ды па балотах... Палтаран. [Жонка:] — Мала Адася папацягалі па астрогах? Чорны.

папаця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папацягаць.

папацярпе́ць, ‑цярплю, ‑цярпіш, ‑цярпець; зак.

Разм. Цярпець доўга, неаднаразова.

папачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чаго і без дап.

Разм. Чакаць доўга, неаднаразова. Плаваў доўга, нібы знарок бавіўся: няхай цяпер там яны папачакаюць, папашукаюць. Сабаленка.

папачаса́ць, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што і чаго.

Пачасаць ​2 доўга, неаднаразова; пачасаць ​2 многа чаго‑н.

па́пачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папкі.

папачу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Чухацца доўга, неаднаразова.

папачу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Чухаць доўга, неаднаразова.

папачу́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і папачухацца.