Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пападтыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падаткнуць усё, многае.

пападу́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Думаць доўга, неаднаразова. Распрануўшыся, [Міхаленя] кінуў шынель на спінку ложка, азірнуўся. — Так і ляжаў адзін у палаце? — Але... Страшэнны сум. Затое пападумаў. Алешка.

пападу́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і пападумаць. [Ціток] ляжаў, уткнуўшыся ў высокі каўнер кажуха. Вот дзе было раздолле пападумваць. Лобан.

пападурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Дурэць доўга, неаднаразова.

пападу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і пападушыць.

пападушы́ць, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

Разм. Душыць доўга, неаднаразова (гл. душыць ​1).

пападхо́плівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Падхапіцца — пра ўсіх, многіх. Разведчыкі пападхопліваліся з падлогі, сон з іх як рукой зняло і шчыльнай сцяной акружылі стол, за якім сядзелі дзяжурныя. Навуменка.

пападціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падцерці ўсё, многае. Пападціраць лужыны на падлозе.

пападціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падціснуць усё, многае.

пападця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Падцягнуць усіх, многіх або ўсё, многае.